08/07/2024
Рэгляментам 2024/1865, які зьмяняе Рэглямент 765/2006, упершыню ўведзены сьпіс тавараў, якія не могуць быць увезены на тэрыторыю Беларусі нават фізічнымі асобамі для асабістага карыстаньня. Гэта зьяўляецца навэлай, раней рэчы для асабістага карыстаньня выводзіліся з-пад дзеяньня санкцый.
Зьяўленьне сьпісу ўжо выклікала непаразуменьні на мяжы, так, ёсьць зьвесткі, што польскія памежнікі 4 ліпеня наогул не выпускалі люджей з любым таварам. Відавочна, што ўсім патрэбен час, каб разабрацца ў даволі складаным дакуменце.
Сьпіс тавараў, якія увогуле забаронены да вывазу ў Беларусь, прадстаўлены у Дадатку XVIII да Рэгляменту і скадаецца з больш як 400 пазіцый. Некаторыя зь іх вельмі дзіўныя. Напрыклад, дазволены ўвоз ноубукаў, але забаронены запасных частак да іх, і такіх цікавостак у сьпісе шмат.
Але ж спынімся больш падрабязна на тым, что трапіла пад забарону. З таго, што часьцей за ўсё вазілі падарожнікі – гэта большасьць электронікі, у прыватнасьці, тэлефоны, аудыя- і відэа апаратура, у тым ліку мікрафоны, навушнікі, праектары. Пры гэтым, нагадаем, ноутбукі і увогуле камп’ютары пад забарону не трапілі. Нельга больш вывозіць у Беларусь офісную мэблю, ужываную вопратку і абутак навалам (гэтак званы second hand із Эўропы), шырокі пералік тканін, будаўнічых матэрыялаў, металічных вырабаў, шэраг фота- і кіна тавараў, напрыклад, каляровыя кінаплёнкі ці матэрыялы для імгненнай фатаграфіі.
Нечакана большая частка бытавой тэхнікі пад забарону не трапіла. Напрыклад, электранагравальныя прылады, сушыльныя машыны меньш за 10 кг, пыласосы, электрамеханічныя бытавы машыны (напрыклад, міксеры), большасьць ручнога электраінструменту, большасьць бытавой хіміі - моючыя і чысцячыя сродкі, у тым ліку мыла, шампуні і гд. Што самае цікавае, не трапілі пад забарону вырабы с каштоўных металаў. Асобна адзначым, што напоі, прадукты харчаваньня і лекі ў сьпісу не вызначаны.
У выніку можна казаць, што ўсё не так страшна, як магло быць. Засталося зразумець, як гэтыя нормы эўрапейскія мытнікі будуць ужываць на практыцы.
Спасылка на Дадатак XVIII (у перакладзе на расейскую мову) - https://drive.google.com/file/d/13B5uaa8cGMCcjRtDhshImfigjwVeY2pW/view?usp=drive_link
Патрэбна мець на ўвазе, што пераклад не зьяўляецца афіцыйным, апублікаваны выключна для даведкі, кампанія SN Expert не нясе аніякай адказнасьці за любыя наступствы выкарыстаньня адпаведнай інфармацыі.