Юрась Зянковіч

Юрась Зянковіч Афіцыйная старонка Юрася Зянковіча In 2003–2007 he was a deputy of the Minsk Regional Council of Deputies. Biography
Born on October 31, 1977, in Minsk.

Youras Ziankovich (Belarusian: Юрась (Юрый) Леанідавіч Зянковіч; born 31 October 1977, Minsk) is a Belarusian opposition politician, journalist and American lawyer. Lived in the village of Zhdanovichi, Minsk District, Minsk Region, Belarusian SSR. Ziankovich graduated from Mathematical School No. 50 in Minsk and entered the Faculty of Applied Mathematics of the Belarusian State University. There h

e joined the democratic movement, he joined the Union of Belarusian Students and the Free Trade Union of Students. After the first year, he decided to change his study profile and entered the law faculty of BSU. However, right before the beginning of the academic year, he received a message that he was enrolled "by mistake." As a result, he went to study in Poland, where he studied shortly at the Maria Curie-Skłodowska University and at the University of Warsaw. At the same time, he cooperated with the Belarusian media, he was a correspondent of the newspaper "Belarusian Rynak" and an in-house correspondent of the BelTA news agency. He graduated from the Ukrainian Academy of Banking of the National Bank of Ukraine in Sumy, receiving a higher legal education. Since 1999 Chairman of the Belarusian Popular Front faction Minsk Regional Council, member of the Sejm and the Board of the Belarusian Popular Front party. In December 2000, he headed the executive office of the Assembly of Democratic NGOs. In April 2003, he was elected as a deputy of the Minsk District Council of Deputies and the Zhdanovitsky Village Council of Deputies. In 2004 parliamentary election he ran for the House of Representatives of the National Assembly of Belarus. According to official results, he received 9.3% of the vote and did not win a seat in parliament. In 2007 he left for the USA. In 2012, he received a Master's degree in American Law from Fordham University (New York). He has lived and worked as an attorney in New York State since 2010. On September 30, 2017, the national congress of the Belarusian Popular Front party nominated Youras Ziankovich and Aleksei Yanukevich as party candidates for the post of President of Belarus. During 2020-2021 protests against the falsification of the 2020 presidential elections in Belarus in August 2020, he came to Belarus, where he was detained and sentenced to 10 days in Myadzyel. While in custody, he went on a hunger strike. On April 12, 2021, he was detained by the KGB of Belarus together with the FSB of Russia in Moscow. Ziankovich, Alyaksandr Feduta and Ryhor Kastusioŭ were accused of attempting a military coup. On September 5, 2022, the Minsk District Court sentenced Ziankovich to 11 years of imprisonment. Belarusian human rights organizations have recognized Ziankovich as a political prisoner. In December 2022, he was additionally tried on charges of insulting a government official, and in August 2024, on charges of malicious disobedience to the administration of a correctional facility. April 30 2025, Ziankovich was released and left Belarus.

МАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ НА ЭЎРАРАДЫЁЧаму беларускае адраджэньне ўжо больш за сто гадоў зноў і зноў натыкаецца на адны і ты...
05/21/2026

МАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ НА ЭЎРАРАДЫЁ

Чаму беларускае адраджэньне ўжо больш за сто гадоў зноў і зноў натыкаецца на адны і тыя ж праблемы?

Чаму ў нас атрымалася стварыць незалежную дзяржаву, але не атрымалася зрабіць яе сапраўды беларускай?

Ці можна пабудаваць беларускую нацыю не праз прымус і “ломку праз калена”, а праз справядлівасьць, павагу да чалавека і адказнасьць за сваю краіну?

І чаму без уласнай дзяржавы, уласных інстытутаў, павагі да прыватнай уласнасьці і разуменьня нацыянальных інтарэсаў любая “беларусізацыя” застаецца толькі прыгожым энтузіязмам?

Пра гэта мы доўга і вельмі шчыра гаварылі са Зьмітром Лукашуком у праграме «Ідэя».

Закранулі:
— беларускую нацыянальную ідэю;
— памылкі БНР і 90-х;
— ролю войска, сілавых структураў і дзяржавы;
— чаму беларусы пастаянна спрачаюцца пра сваю ідэнтычнасьць;
— што рабіць з падзелам паміж эміграцыяй і тымі, хто застаўся;
— ці магчымыя прымірэньне і люстрацыя;
— чаму будучыня Беларусі залежыць ад выніку вайны ва Ўкраіне;
— і якой я бачу Беларусь нашай мары.

Напэўна, гэта адна з самых важных і канцэптуальных размоваў, якія ў мяне былі за апошні час.

Асобна сфармуляваў тое, што для мяне сёньня гучыць як аснова беларускай нацыянальнай ідэі:

«Справядлівасьць і нацыянальныя каштоўнасьці».

Буду ўдзячны, калі паглядзіце і напішаце, з чым згодныя, а з чым — не.

Глядзець цалкам: https://youtu.be/I__8OlNnxPw?si=-Fck5QEfcX-yJKoV


#Беларусь
#еўрарадыё
#Інтэрв'ю
#праграмнае

Ідэя Х — штотыднёвая праграма Еўрарадыё пра пошук нацыянальнай ідэі...

🗳 Галасаваньне ў Каардынацыйную раду ПАДОЎЖАНАЕ да 19 траўня, 12:00 па Менску.Гэта азначае, што яшчэ ёсьць час падтрымац...
05/18/2026

🗳 Галасаваньне ў Каардынацыйную раду ПАДОЎЖАНАЕ да 19 траўня, 12:00 па Менску.

Гэта азначае, што яшчэ ёсьць час падтрымаць сьпіс №8 — «Беларусы дзеяньня».

На гэты момант у выбарах узялі ўдзел меньш за 2000 чалавек. Для беларускай супольнасьці ў сьвеце — гэта вельмі мала. Таму цяпер літаральна кожны голас мае вагу.

Мы ідзем на гэтыя выбары не дзеля “прысутнасьці”. Мы хочам вярнуць беларускай палітыцы адказнасьць, суб’ектнасьць і здольнасьць дзейнічаць, а не толькі камэнтаваць падзеі.

📲 Як прагаласаваць:

1️⃣ Выберыце платформу:

• мабільная аплікацыя SVAE
https://svaepeera.com

• сайт (асабліва калі вы ў Беларусі або карыстаецеся iPhone):
https://rada2026.svaepeera.com

2️⃣ Калі галасуеце праз сайт:
❗️Адкрывайце спасылку ў браўзеры, а не праз месенджар
❗️Калі вы ў Беларусі — выкарыстоўвайце VPN, рэжым Incognito і выдаліце гісторыю/кэш пасьля галасаваньня

3️⃣ Выберыце сьпіс №8 «Беларусы дзеяньня» і націсьніце «Галасаваць».

4️⃣ Пацвердзіце асобу праз беларускі пашпарт (падыдзе якасная раздрукоўка ў колеры, калі няма арыгіналу) або Пашпарт Новай Беларусі.

❗️ВАЖНА:
Калі ў вас раней выскоквала памылка накшталт: “Нам не удалось подтвердить ваш профиль...” — арганізатары паведамілі, што праблему ўжо выправілі. Паспрабуйце яшчэ раз — праз сайт або аплікацыю.

Трымаемся і дзейнічаем. Беларусі патрэбныя не толькі словы. Беларусі патрэбныя людзі дзяньня!

05/16/2026
СЁНЬНЯ ВАЖНА НЯ ПРОСТА НАЗІРАЦЬ ЗА БЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫКАЙ, А ЎПЛЫВАЦЬ НА ЯЕМы ідзем на выбары ў Каардынацыйную раду са сьп...
05/12/2026

СЁНЬНЯ ВАЖНА НЯ ПРОСТА НАЗІРАЦЬ ЗА БЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫКАЙ, А ЎПЛЫВАЦЬ НА ЯЕ

Мы ідзем на выбары ў Каардынацыйную раду са сьпісам №8 — «Беларусы дзеяньня». Гэта сьпіс людзей, якія прайшлі праз турмы, рэпрэсіі, валянтэрскую працу, вайну, шантаж і страты — і таму добра разумеюць сапраўдны кошт беларускай незалежнасьці і свабоды. Наша мэта — вярнуць беларускай палітыцы адказнасьць за вынік, а не толькі за прыгожыя словы.

Мы лічым, што Беларусь ня можа заставацца тэрыторыяй страху і закладніцтва. Краіне патрэбныя людзі дзеяньня — тыя, хто здольны браць адказнасьць, абараняць інтарэсы беларусаў і будаваць будучыню, у якой няма месца рэпрэсіям і залежнасьці ад Масквы.

ТАМУ МЫ ПРОСІМ ПАДТРЫМАЦЬ НАШ СЬПІС №8 УСІХ, КАМУ НЕАБЫЯКАВЫ ЛЁС БЕЛАРУСІ.

🗳 Як прагаласаваць:

1️⃣ Выберыце платформу:
• Android:
https://play.google.com/store/apps/details?id=org.nbgov.member

• iPhone / iOS праз TestFlight:
https://testflight.apple.com/join/pgGKQPvk

• Вэб-сайт (асабліва калі вы ў Беларусі або карыстаецеся iPhone):
https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html

2️⃣ Калі галасуеце праз сайт:
❗️Адкрывайце спасылку ў браўзеры, а не праз месенджар.
❗️Калі вы ў Беларусі — абавязкова выкарыстоўвайце VPN, рэжым Incognito і пасьля выдаліце гісторыю і кэш.

3️⃣ Выбірайце сьпіс №8 — «Беларусы дзеяньня» — і націскайце «Галасаваць».

4️⃣ Пацвердзіце асобу праз беларускі пашпарт або Пашпарт Новай Беларусі.

5️⃣ Захавайце код галасу.

Калі мабільная аплікацыя працуе нестабільна — проста выкарыстоўвайце вэб-вэрсію. Часам яна нават працуе лепш, чым «жалезная дысцыпліна» некаторых палітычных структураў 🙂

❗️І важная практычная інфармацыя:

Калі ў вас няма арыгіналу беларускага пашпарту, сыстэма прымае голас нават зь якаснай каляровай раздрукоўкі скану пашпарту. Галоўнае — выразаць раздрукоўку і трымаць яе перад камэрай як сапраўдны пашпарт. Гэта ўжо праверана на практыцы такія галасы былі пададзеныя і пасьпяхова залічаныя.

ПАДТРЫМАЙЦЕ СЬПІС №8 «БЕЛАРУСЫ ДЗЕЯНЬНЯ»!
Беларусі патрэбныя не толькі словы. Беларусі патрэбныя людзі дзеяньня.

05/10/2026

🌱Сябры, мы зноў звяртаемся да вас.

Мы пачынаем вялікую справу - такую, якая на першы погляд здаецца амаль нерэальнай.

Але, менавіта дзякуючы вам, мы ўжо не раз бачылі: тое, што выглядае складаным, можна зрабіць разам.
Крок за крокам - давесьці да канца.

Сёньня мы адкрываем збор на стаматалагічнае лячэньне беларускіх ветэранаў-добраахвотнікаў.

📊 Два месяцы таму мы апыталі каля 40 чалавек - і больш за 2/3 з іх маюць сур’ёзныя праблемы з зубамі.

Гэта не пра эстэтыку.
Гэта пра боль, здароўе і магчымасьць жыць нармальна.

💰 Агульная патрэба - больш за 100 000 €.
Гэта вялікая сума, і яна можа пужаць.
Таму мы пачынаем з 10 000 € - каб дапамагчы ўжо цяпер тым, каму найбольш патрэбна.
Бо вочы баяцца, а рукі робяць.

Кожны ваш унёсак - гэта рэальны крок да таго, каб нехта перастаў жыць з болем.

📩 Падтрымаць праз збор на "Bysol" і прачытаць поўную гісторыю:

https://bysol.org/be/initiatives/kus/

📩 Падтрымаць праз "KUS":

💰 Stripe:
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08

💳 Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama
Разам мы можам больш 🤝

ПРА ПЕРАТРУСЫ І ЦІСК НА СВАЯКОЎ УДЗЕЛЬНІКАЎ ВЫБАРЧАГА СЬПІСУ "БЛОК БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТЫЧНЫХ ЗЬНЯВОЛЕНЫХ "БЕЛАРУСЫ ДЗЕЯНЬНЯ"...
05/07/2026

ПРА ПЕРАТРУСЫ І ЦІСК НА СВАЯКОЎ УДЗЕЛЬНІКАЎ ВЫБАРЧАГА СЬПІСУ "БЛОК БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТЫЧНЫХ ЗЬНЯВОЛЕНЫХ "БЕЛАРУСЫ ДЗЕЯНЬНЯ"

Мы атрымалі пацьверджаную інфармацыю пра правядзеньне ператрусаў, запалохваньне і іншыя формы ціску ў дачыненьні да сваякоў удзельнікаў выбарчага сьпісу Блоку беларускіх палітычных зьняволеных «Беларусы дзеяньня».

У шэрагу выпадкаў гаворка ідзе пра:
- ператрусы ў жылых памяшканьнях;
- апячатваньне кватэраў;
- пагрозы ў дачыненьні да дзяцей і блізкіх;
- крымінальныя справы, якія выкарыстоўваюцца як інструмэнт ціску.

Гэтыя дзеяньні не маюць нічога агульнага з правам або «забесьпячэньнем бясьпекі». Мы разглядаем іх як працяг сыстэмнай практыкі, якую варта называць сваімі імёнамі.

Гэта — чырвона-зялёны тэрарызм.

Рэжым мэтанакіравана выкарыстоўвае сваякоў як закладнікаў, страх і запужваньне дзеля тэрору грамадзтва, крымінальны перасьлед як форму палітычнага ціску.

Гэта пацьвярджае наш базавы аналіз: у сучаснай Беларусі дзейнічае сыстэма закладніцтва, у якой палітвязьні, іх сем'і, а таксама бізнэс і беларускае грамадзтва ў цэлым зьяўляюцца аб'ектам шантажу і тэрарызаваньня. Гэта не асобныя «перагібы на месцах», а мэханізм утрыманьня ўлады рэжымам Лукашэнкі, які будучы ня здольны дабіцца падтрымкі насельніцтва, выкарыстоўвае тэрарыстычныя метады дзеля дасягненьня нізкіх мэтаў: набіваньня кішэняў і ўтрыманьня дзяржаўнай улады незаконным чынам.

Асабліва паказальна, што хваля ціску супала з выбарчай кампаніяй у Каардынацыйную раду. Гэта сьведчыць, што нават абмежаваная палітычная актыўнасьць успрымаецца рэжымам як пагроза свайму існаваньню.

Такія дзеяньні маюць і адваротны эфэкт. Яны дэманструюць уразьлівасьць самога рэжыму, яго страх перад арганізаванай і адказнай палітычнай дзейнасьцю і няздольнасьць канкураваць у адкрытым палітычным полі.

Мы хочам асобна падкрэсьліць: беларусы, у тым ліку прадстаўнікі бізнэсу, актывісты і сем’і ўдзельнікаў палітычнага працэсу, дзейнічаюць у ўмовах пастаяннага ціску і рызыкі. Многія зь іх ужо сталі ахвярамі тэрору, рэпрэсіяў і гвалту. Гэтыя людзі, якія заслугоўваюць не асуджэньня, а салідарнасьці і палітычнай абароны.

Мы заклікаем беларускую і міжнародную супольнасьць — зафіксаваць і агучыць гэтыя факты; праваабарончыя арганізацыі — даць ім адпаведную прававую ацэнку; палітычныя структуры — даць ацэнку выкарыстаньню закладніцтва як інструмэнту ўлады; кампетэнтныя праваахоўныя і судовыя ворганы як беларускай, так і міжнароднай юстыцыі — забясьпечыць непазьбежнае пакараньне асобаў, якія спрычыніліся да тэрору ў адносінах да беларускага грамадзтва.

Наша пазыцыя застаецца нязьменнай: пакуль існуе сыстэма закладніцтва, немагчымая ні дэмакратыя, ні бясьпека, ні ўстойлівая будучыня Беларусі.

Менавіта таму наша палітычная мэта — яе дэмантаж і пакараньне тых, хто парушае законнасьць, правы і свабоды грамадзянаў Беларусі.

#беларусыдзеяньня
#выбары
#каардынацыйнаярада
#Прэс-рэліз
#рэпрэсіі
#чырвоназялёнытэрарызм

ПЕСЬНЯ “БЕЛАРУСАЎ ДЗЕЯНЬНЯ”Зрабілі першы перадвыбарчы мульцік пад назвай “ЛУ-КА-ШЭН-КА!”.Глядзіце і галасуйце за сьпіс н...
05/05/2026

ПЕСЬНЯ “БЕЛАРУСАЎ ДЗЕЯНЬНЯ”

Зрабілі першы перадвыбарчы мульцік пад назвай “ЛУ-КА-ШЭН-КА!”.

Глядзіце і галасуйце за сьпіс нумар 8 – Блок беларускіх палітычных вязьняў “Беларусы Дзеяньня”.

https://www.youtube.com/watch?v=kVJUSOczG7Y

#беларусыдзеяньня
#беларусь
#каардынацыйнаярада
#выбары
#Лукашэнка
#мельнікава
#СьпісНумар8
#франаквячорка

5 likes. "Лу!Ка!Шэн!Ка! #каардынацыйнаярада #беларусыдзеяння #выбары #беларусь #новости"

ПА ВЫНІКАХ ГУЛЬНІ Ў МАЦКЕВІЧА…Вельмі цікава чытаць пра вынікі гульні. Хаця ва ўсіх удзельнікаў была магчымасьць выказацц...
05/05/2026

ПА ВЫНІКАХ ГУЛЬНІ Ў МАЦКЕВІЧА…

Вельмі цікава чытаць пра вынікі гульні. Хаця ва ўсіх удзельнікаў была магчымасьць выказацца пад час рэфлексіі ў апошні дзень (скончылі слухаць адзін аднога амаль апоўначы), рэфлексія працягваецца па-за гульнёй.

Пра вынікі гульні скажу так. Журналісты пытаюцца ў адных і тых самых людзей, і таму робіцца выснова, што “нічога не было”.

У мяне іншае адчуваньне. Ці зьявілася стратэгія? Так! Ці яна агульная? Хутчэй за ўсё, так. Ці ўсе яе прынялі? Не, і гэта нармальна.

Але галоўнае нават не ў гэтым.

Гульня дала тое, чаго ў беларускай палітыцы даўно не хапала: пераход ад размоваў пра каштоўнасьці да размоваў пра дзеяньні і адказнасьць. Частка гэтых дамоўленасьцяў непублічная — і гэта таксама нармальна. Сур’ёзная палітыка ня робіцца ў прамым эфіры. Таму вынікі, хутчэй за ўсё, будуць выглядаць не як адзін гучны дакумэнт, а як шэраг канкрэтных крокаў, якія спачатку будуць здавацца не зьвязанымі паміж сабой.

Але гэта толькі на першы погляд. Магчыма, празь некаторы час хтосьці напіша ў мэмуарах: “Вось пра гэта мы і дамаўляліся тады, на гульні ў Мацкевіча ў Татрах”.

А Ўладзіміру Мацкевічу, усім арганізатарам і (абавязкова!) фундатарам вялікі дзякуй — вы зрабілі вельмі важную і, хутчэй за ўсё, гістарычную падзею, якая ўжо зараз пачынае ўплываць на лёсы Беларусі.

#беларусь
#гульня
#мацкевіч
#палітыка
#стратэгія

Роўна 1 год таму.
04/30/2026

Роўна 1 год таму.

Address

Houston, TX

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Юрась Зянковіч posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Share